BE RU EN

МЗС Нямеччыны: «Выбары» ў анэксаваным Крыме непрымальныя

  • 19.03.2018, 11:41

Хайка Маас зрабіў заяву на пасяджэнні міністраў замежных спраў ЕЗ у Брусэлі.

Новы кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас мяркуе за непрымальныя выбары прэзідэнта РФ у акупаваным Крыме і асуджае спробы легітымацыі анэксіі. Пра гэта ён заявіў перад пачаткам пасяджэння міністраў замежных спраў ЕЗ у Брусэлі, паведамляе segodnya.ua.

Са слоў Мааса, «вынік выбараў у Расеі не здзіўляе, гэтак жа, як і абставіны, пры якіх адбываліся выбары».

Маас асабліва падкрэсліў непрымальнасць правядзення выбараў на акупаванай тэрыторыі Украіны.

«Той факт, што гэтыя выбары адбыліся ў Крыме, анэксаваным насуперак міжнароднаму праву, з нашага пункту гледжання непрымальны», - падкрэсліў кіраўнік нямецкага МЗС, дадаўшы, што Нямеччына не падтрымлівае дзеянняў у легітымацыі анэксіі паўвострава.

Маас таксама падкрэсліў, што ў сувязі з гэтым Расея застанецца складаным партнёрам. У той жа час супрацоўніцтва з РФ з'яўляецца неабходным для развязання буйных міжнародных канфліктаў, кажа міністр. «Разам з тым ад Расеі чакаецца канструктыўны ўнёсак», - адзначыў ён.

Кіраўнік нямецкай дыпламатыі таксама паведаміў, што на пасяджэнні міністраў будзе абмяркоўвацца ўкраінскае пытанне.

«Мы падтрымліваем украінскі ўрад і патрабуем ад яго працягу працэсу рэформаў», - адзначыў міністр.

Нагадаем, выбары прэзідэнта Расейскай Федэрацыі, якія ва Украіне прызнаныя нелегітымнымі, адбыліся 18 сакавіка.

Апошнія навіны