BE RU EN

Пучдэмон: Было памылкай адкладаць абвяшчэнне незалежнасці Каталоніі

  • 19.03.2018, 11:19

Каталонскі лідар распавёў, чаму пайшоў на дыялог з Гішпаніяй.

Былы лідар Каталоніі Карлес Пучдэмон мяркуе, што здзейсніў памылку, адклаўшы абвяшчэнне аб незалежнасці Каталоніі ў надзеі на пачатак дыялогу з Мадрыдам.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю швэйцарскім СМІ, паведамляе The Local.

Пучдэмон у гэтыя выхадныя знаходзіцца ў Жэневе для ўдзелу ў фестывалі фільмаў аб правах чалавека.

Падчас адказу на пытанне, што ён зрабіў бы па-іншаму пасля рэферэндуму 1 кастрычніка 2017 года, калі б меў магчымасць, Пучдэмон сказаў, што не чакаў бы 27 кастрычніка для абвяшчэння незалежнасці.

«Ёсць адна рэч, якую я б зрабіў па-іншаму. 10 кастрычніка мы планавалі абвясціць незалежнасць, але я надумаў прыпыніць канчатковы крок, каб пакінуць дзверы адкрытымі для дыялогу з гішпанскім урадам», - сказаў ён.

Пучдэмон патлумачыў, што яго прызвалі зрабіць адтэрміноўку прадстаўнікі гішпанскага ўрада.

«Такім чынам, я дзейнічаў адказна, нават рызыкоўна, бо ўсе чакалі выразнага абвяшчэння. Я наважыў даць шанец на дыялог. На жаль, гэта была пастка, бо не было ніякай станоўчай рэакцыі з боку ўрада. Калі б я паўтарыў гэта зноў, я не прыпыніў бы абвяшчэнне незалежнасці», - сказаў ён.

Апошнія навіны