BE RU EN

У гелікоптэра з дачкой Трампа на борце адмовіў рухавік

  • 19.03.2018, 9:59

Іванка Трамп і Джарэд Кушнер накіроўваліся ў Нью-Ёрк.

Верталёт, на борце якога знаходзіліся дачка і зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Іванка і яе муж Джарэд Кушнер, якiя выконваюць функцыі дарадцаў амерыканскага прэзідэнта, экстранна вярнуўся ў аэрапорт Вашынгтона праз адмову аднаго з рухавікоў. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.

Іванка Трамп і Кушнер накіроўваліся ў Нью-Ёрк, пры гэтым мэта іхняга візіту крыніцам тэлеканала невядомая.

Прычына адмовы рухавіка таксама не называецца. Пры гэтым адзначаецца, што пасадка ў аэрапорце імя Рональда Рэйгана ў Вашынгтоне прайшла паспяхова.

Паводле звестак CNN, пасля інцыдэнту з верталётам Кушнер з жонкай вылецелі ў Нью-Ёрк камерцыйным авіярэйсам.

Суразмоўцы тэлеканала таксама не змаглі патлумачыць, чаму Іванка Трамп і Кушнер наважыліся спачатку скарыстацца гелікоптэрам, а не самалётам.

Апошнія навіны