BE RU EN

Сусветныя лідары ігнаруюць Пуціна

  • 19.03.2018, 9:52

Кіраўнікі ЕЗ і ЗША на спяшаюцца віншаваць гаспадара Крамля з чацвёртым тэрмінам.

Лідары ЗША і Еўропы дагэтуль не павіншавалі Уладзіміра Пуціна з «перамогай» на прэзідэнцкіх «выбарах», паведамляе «Эхо Москвы».

«Вядучыя сусветныя лідары захоўваюць маўчанне. Прэзідэнт ЗША Трамп не толькі не даслаў віншаванне, але і нічога не напісаў з нагоды перамогі Пуціна ў сябе ў Твітэры», - гаворыцца ў паведамленні.

Пуціна павіншавалі толькі кіраўнікі Кітая, Сербіі, Венесуэлы, Кубы, Балівіі і кіраўнікі шэрагу былых савецкіх дзяржаў - Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Малдовы, Таджыкістана.

Апошнія навіны