BE RU EN

Cтаў вядомы спіс паўфіналістаў Кубка Беларусі ў футболе

  • 18.03.2018, 20:45

Спаборнікаў у паўфінале вызначыць лёсаванне.

БАТЭ, берасцейскае "Дынама", "Нёман" і "Днепр" згуляюць у паўфінальных матчах Кубка краіны 2018. Барысаўчане паводле сумы чвэрцьфінальных паядынкаў адолелі "Іслач" (2:1, 2:1), берасцейцы – "Слуцк" (2:0, 2:1), магілёўская каманда – "Шахцёр" (1:3, 2:0), піша "Прессбол".

Гарадзенцам павінны былі супрацьстаяць "Крумкачы", аднак яны адмовіліся ад удзелу ў гульнях на стадыі 1/4 фіналу.

Спаборнікаў у паўфінале вызначыць лёсаванне.

Апошнія навіны