BE RU EN

Яўген Чычваркін правёў акцыю пратэсту ля амбасады Расеі ў Лондане

  • 18.03.2018, 19:30

Расейскі бізнэсмэн заклікаў да байкоту «выбараў» у РФ.

Бізнэсмэн Яўген Чычваркін зладзіў акцыю пратэсту насупраць будынку амбасады Расеі ў Лондане. Былы ўладальнік кампаніі "Евросеть" заклікаў байкатаваць прэзідэнцкія выбары, паведамляе "Радио Свобода".

Удзельнікі акцыі развесілі чырвоныя шарыкі і разгарнулі плакаты за сыход дзейнага прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Сам бізнэсмэн звяртаўся да наведнікаў амбасады – расейскіх грамадзянаў, агітаваў іх не галасаваць і "пераходзіць на светлы бок".

Апошнія навіны