BE RU EN

У Свіслачы ў цэнтры Менску знайшлі цела мужчыны

  • 18.03.2018, 19:27

Асобу мужчыны вызначаюць праваахоўнікі.

У Свіслачы ў цэнтры Менска 17 сакавіка знайшлі труп мужчыны. Цела невядомага чалавека дасталі з вады вадалазы “Таварыства ратавання на водах” – за 70 метраў ад берагу, насупраць дома №2 па вуліцы Камуністычнай.

Як паведамляе агенцтва "Минск-Новости", гэты мужчына быў апрануты ў восеньскае адзенне: чорная вятроўка, сінія джынсы, чорныя красоўкі. На выгляд загінуламу 35–40 гадоў. На целе бачныя моцныя сляды раскладання, і гэта сведчыць, што цела праляжала ў вадзе не адзін месяц.

Апошнія навіны