BE RU EN

Google абрынуў кошт біткойна

  • 18.03.2018, 18:11

Разам з біткойнам на навінах падаюць курсы і іншых крыптавалютаў.

Біткойн страціў за суткі сем адсоткаў кошту на фоне навінаў пра забарону рэкламы крыптавалютаў у Google. Пра гэта піша lenta.ru cа спасылкай на Cointelegraph.

Да 14:20 18 сакавіка біткойн каштаваў 7,5 тысячы даляраў, увечары 17 сакавіка курс вагаўся блізу 8 тысячаў даляраў.

Google у сакавіку абвесціў, што з чэрвеня забароніць рэкламу ICO і крыптавалютаў. Да пошукавіка на такі самы крок пайшла сацсетка Facebook. Як паведамляе Sky News, планы забараніць рэкламу крыптавалютаў і крыптавалютных абменнікаў ёсць таксама ў Twitter.

Разам з біткойнам на навінах падаюць курсы і іншых крыптавалютаў. Так, Ethereum да 14:30 каштаваў 500 даляраў, страціўшы з 17 сакавіка 10 адсоткаў. Ripple за суткі патаннеў на 11 адсоткаў да 60 цэнтаў.

Апошнія навіны