BE RU EN

МЗС Украіны: Галасаванне ў Крыме ставіць пад пытанне легітымнасць выбараў у РФ

  • 18.03.2018, 16:47

«Выбары» ў Крыме не будуць прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

Незаконнае галасаванне ў акупаваным Расеяй Крыме сказіць вынікі выбараў прэзідэнта РФ у цэлым, напісала ў Twitter 18 сакавіка спікерка Міністэрства замежных справаў Украіны Мар'яна Беца, паведамляе "Гордон".

"Незаконнае галасаванне ў акупаваным Крыме сказіць вынікі выбараў у Расеі ў цэлым і ставіць пад сур'ёзны сумнеў іх легітымнасць", – заявіла Беца.

Яна таксама паведаміла, што вынікі галасавання ў акупаваным Крыме з'яўляюцца юрыдычна нікчэмнымі, і не будуць прызнаныя ні Украінай, ні міжнароднай супольнасцю.

Апошнія навіны