BE RU EN

Дар'я Домрачава атрымала «золата» на этапе Кубка свету

  • 18.03.2018, 15:38

Беларуская біятланістка перамагла ў гонцы пераследу.

Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава атрымала залаты медаль у гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў нарвежскім Халменколене, піша tut.by.

Домрачава стартавала другой праз дзевяць секундаў пасля славачкі Настассі Кузьміной. На першым рубяжы Кузьміна адстралялася дакладна, а беларуска зрабіла адзін промах.

Перад другой стральбой перавага славацкай біятланісткі складала цэлую хвіліну, але Кузьміна зрабіла два промахі, у той час як Домрачава памылак не рабіла. На трэці агнявы рубеж лідаркі прыйшлі разам. Дар'я зрабіла адзін недакладны стрэл, а Настасся – два.

Памылкі лідарак дазволілі ўключыцца ў барацьбу немкам Лауры Дальмаер і Францысцы Хільдэбранд. Усё вызначылася на апошняй стральбе. Дальмаер і Хільдэбранд зрабілі два промахі кожная, а Кузьміна і Домрачава адстраляліся чыста.

Славачка і беларуска разам сышлі са стральбы, але на апошнім уздыме Дар'я атакавала і адарвалася ад спаборніцы. На фінішы Дар'я Домрачава (1 + 0 + 1 + 0) апярэдзіла Насту Кузьміну (0 + 2 + 2 + 0) на дзевяць секундаў. Трэцяе месца заняла амерыканка Сьюзан Данклі (1 + 0 + 1 + 0).

Надзея Скардзіна рушыла на дыстанцыю 24-й, але зрабіла толькі 1 (0 + 1 + 0 + 0) промах і паднялася на 12-е месца.

Апошнія навіны