BE RU EN

Названыя прадукты, якія нельга ўжываць з малаком

  • 18.03.2018, 12:17

Малако - карысны прадукт, але толькі калі яго правільна спажыць.

Дыетолагі дагэтуль спрачаюцца пра карысць і, магчыма, шкоду малака, але ўсе яны вылучаюць асобны пералік прадуктаў, ужыванне якіх разам з малаком асабліва небяспечнае, паведамляе segodnya.ua.

Малако + кава

Вы, напэўна, зараз вельмі здзіўленыя, бо вялікая колькасць людзей любяць піць каву толькі з дадаваннем малака. Аднак дыетолагі ўпэўненыя, што пад уздзеяннем бялку адбываецца нэйтралізацыя эфекту ад яго ўжывання. Таму, калі вы раніцай жадаеце сябе падбадзёрыць, то лепш адмоўцеся ад гэтага спалучэння прадуктаў, бо можа ўзнікнуць адваротны эфект.

Малако + гарбата

Гэта датычыцца збольшага зялёнай гарбаты, якая з'яўляецца самым вядомым прыродным антыаксідантам. Але ў выпадку камбінацыі такой гарбаты з малаком яе дзеянне ў разы зніжаецца. Такая камбінацыя напояў яшчэ і расшырае судзіны.

Малако + рыба і морапрадукты

Паласавацца пастай з морапрадуктамі і сметанковай падліўкай, напэўна, любіць кожны, але ведайце, што такое спалучэнне можа стаць прычынай цяжару і дыскамфорту ў страўніку.

Малако + яйкі

Бялковы ўдар, які дакладна пашкодзіць вашаму арганізму - гэта спалучэнне малака з яйкамі і сырам. Таму дыетолагі рэкамендуюць замяніць амлет звычайнай яечняй або варанымі яйкамі.

Малако + садавіна

Запомніце, што садавіну рэкамендуецца есці асобна ад асноўнага ядзення ў якасці перакусу ў дзённы час. Яна часта цяжка засвойваецца арганізмам разам з іншымі прадуктамі, а ў выпадку з малаком і зусім стварае выбуховую сумесь.

Малако + гародніна

Пра гэта вы, мусібыць, калісьці і чулі, але гуркі горш за ўсё спалучаюцца з малаком. Салёныя і свежыя агуркі ў дуэце з малаком могуць выклікаць дыскамфорт у страўніку. Сюды ж можна залічыць памідоры, брокалі, кабачкі і моркву, якія выдатна спалучаюцца з усякімі іншымі прадуктамі, але толькі не з малочнымі.

Рэч у тым, што пад уздзеяннем страўнікавага соку малако імгненна згортваецца і трансфармуецца ў тварожную масу, якая ахінае ўсякія іншыя прадукты, перашкаджаючы іх ператраўленню. Так можа здарыцца нястраўнасць і вострыя болі.

Апошнія навіны