BE RU EN

У цыстэрне беларускага цягніка ў Латвіі знайшлі 3 мільёны кантрабандных цыгарэтаў

  • 16.03.2018, 17:16

Схованка была зробленая ў цыстэрне, запоўненай бітумам.

Тайнік з цыгарэтамі выявілі латвійскія мытнікі на таварнай станцыі Даўгаўпілс у грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі, паведамляе baltnews.lv.

У адной з цыстэрнаў яны знайшлі схаваныя кардонныя скрынкі, абгорнутыя чорнай поліэтыленавай плёнкай. Скрынкі былі запоўненыя цыгарэтамі маркі "NZ Gold" без акцызных марак. Усяго было тры мільёны цыгарэтаў.

Паведамляецца, што схованка была зробленая ў цыстэрне, запоўненай бітумам. Калі праніклі ў сярэдзіну цыстэрны, то выявілі, што бакі рэзервуара аддзеленыя ад іншага грузавога памяшкання фанернымі перагародкамі. За імі і знаходзіліся схованкі з кантрабандным грузам.

Апошнія навіны