BE RU EN

«Прынца» ўжо рыхтуюць

  • Мікалай Статкевіч
  • 15.03.2018, 13:39

Каб спыніць гэты маразм, застаецца толькі адно.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч:

«Сёння - Дзень Канстытуцыі, прынятай у 1994 годзе. Нармальны быў галоўны закон. Але абраны паводле яго «прэзідэнт» ужо тройчы рэзаў Канстытуцыю жыўцом, сказіўшы яе дух і сэнс.

Праўда, штосьці ў пераробленай ім Канстытуцыі для людзей яшчэ засталося - права на бясплатную медыцыну і адукацыю, на нармальны заробак, на сапраўдныя выбары, на годнае жыццё. Але гэта ўсё застаецца толькі на паперы.

Калі будзем маўчаць, то ён хутка нават з Канстытуцыі нашы правы выкіне. І будзе тут спадчынная манархія. «Прынца» ўжо рыхтуюць.

Каб спыніць гэты маразм, застаецца адно - скарыстацца пакуль прапісаным у Канстытуцыі правам на свабоду сходаў і шэсцяў.

У Дзень Волі 25 сакавіка а 12.00 на пл. Я. Коласа ў Менску пачнецца Марш годнасці і свабоды.

Улада - народу!

Жыве Беларусь!»

Апошнія навіны