BE RU EN

Фотафакт: У аэрапорце Менска прадаецца ікра па 560 рублёў

  • 14.03.2018, 20:15

Дэлікатэс ніхто не купляе.

У рэдакцыю CityDog.by чытачка даслала фота аўтамата, які ў зоне Duty Free Нацыянальнага аэрапорта «Менск» прадае ікру. У залежнасці ад вагі слоік каштуе ад 230 да 560 рублёў.

Аўтамат ў пачатку гэтага года ўстанавіў індывідуальны прадпрымальнік Юрый, які займаецца пастаўкамі рыбнай прадукцыі ў Менск. Юрый распавёў, што бачыў такія аўтаматы ў аэрапортах Расеі і вырашыў паспрабаваць у нас.

Пакуль што аўтамат прымае да аплаты толькі купюры. Картапрыёмнік плануюць зрабіць у будучыні, калі будзе попыт. Як пасажыры і турысты купляюць дэлікатэс? «Пакуль ніяк», - адказаў Юры.

Прадпрымальнік кажа, што ў крамах менскіх гандлёвых цэнтраў такая ікра «каштуе прыкладна столькі ж». Дарэчы, на сайце брэнда 30-грамовы слоічак асятровай ікры каштуе 1 350 расейскіх рублёў (46 беларускіх рублёў), а кілаграм таго ж прадукту - за 45 000 (1 548 беларускіх рублёў).

Апошнія навіны