BE RU EN

На Ангелу Мэркель была ўчыненая спроба нападу

  • 14.03.2018, 19:03

Нападнік кінуўся на канцлерку Нямеччыны, калі яна выйшла з будынка Бундэстагу пасля выбараў.

Каля будынка парламента Нямеччыны невядомы мужчына напаў на канцлерку ФРГ Ангелу Мэркель, паведамляе kasparov.ru са спасылкай на Die Welt.

Нападнік кінуўся да Мэркель, калі яна выйшла з будынка Бундэстагу пасля выбараў.

Мужчына крычаў, і яго тут жа затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Нагадаем, 14 сакавіка Ангелу Мэркель чацвёртым разам абралі кіраўніцай нямецкага ўраду.

Мэркель была вылучаная ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС). Яе кандыдатуру падтрымалі 364 дэпутаты бундэстага. «Супраць» выступілі 315 дэпутатаў, 9 чалавек устрымаліся.

Федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер уручыць Мэркель грамату пра прызначэнне на пасаду канцлера, а затым яе прывядуць да прысягі перад дэпутатамі бундэстага і сябрамі бундэсрата. Пасля гэтага атрымаюць граматы пра прызначэнне і прынясуць прысягу сябры кабінета міністраў. Першае пасяджэнне ўрада адбудзецца ў другой палове дня 14 сакавіка.

Апошнія навіны