Названая самая шчаслівая краіна свету ў 2017 годзе
- 14.03.2018, 16:45
Узровень шчасця ацэньваўся ў 117 краінах.
Фінляндыя прызнаная самай шчаслівай краінай свету ў апублікаваным сёння Сусветным дакладзе ААН (World Happiness Report), піша yle.fi.
У рэйтынгу удзельнічаюць 156 краін, для ацэнкі нацыянальнага шчасця якіх выкарыстоўваюцца такія крытэры як чаканая працягласць жыцця, сацыяльная падтрымка і стаўленне да карупцыі.
Сёлета ў даклад ўпершыню ўключылі такі фактар, як «імігранты». Узровень іх шчасця ацэньваўся ў 117 краінах.
У пяцёрку самых шчаслівых нацый свету ўвайшлі, акрамя фінаў, нарвежцы, датчане, ісландцы і швэйцарцы.
Паўночныя краіны займаюць у спісе лідаруючыя пазіцыі з 2012 года, калі быў апублікаваны першы даклад ААН аб шчасці.
Летась Фінляндыя заняла ў гэтым рэйтынгу пятае месца, у той час як лідарам выявілася Нарвегія.