BE RU EN

Брытанія склікае тэрміновую нараду Раду бяспекі ААН у сувязі з атручваннем Скрыпаля

  • 14.03.2018, 15:24

Расея не адказала ў тэрмін на ультыматум Лондана.

Вялікая Брытанія заклікала правесці тэрміновую нараду Рады бяспекі ААН у сувязі з атручваннем экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля, за якім, як мяркуе Лондан, стаіць Расея. Гэтую пазіцыю Брытаніі падтрымалі напярэдадні ЗША, і ЕЗ, паведамляе ВВС.

У панядзелак прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што за атручваннем - з высокай імавернасцю - стаіць Расея, і запатрабавала ад Масквы цягам дня даць інфармацыю аб нервова-паралітычным рэчыве, з дапамогай якога было ўчыненае злачынства, вядомым пад назвай «Навічок».

Расея да паўночы не адказала на патрабаванне Тэрэзы Мэй растлумачыць, як нервова-паралітычнае рэчыва, якім былі атручаныя Скрыпаль і ягоная дачка Юлія, трапіла ў Брытанію.

Сёння Мэй абвесціць аб захадах Лондана супраць Расеі ў сувязі з атручваннем.

Апошнія навіны