BE RU EN

Жыхары Баранавічаў рыхтуюцца да пікету

  • 14.03.2018, 15:16

Удзельнікі пікету хочуць выказаць сваю нязгоду з далейшым курсам краіны на збядненне народа.

Прадпрымальнік з Баранавічаў Мікалай Чарнавус падаў заяўку ў гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне пікету 28 сакавіка на плошчы Леніна з 12 да 15 гадзін, паведамляе «Радыё Рацыя».

У пікеце возьмуць удзел жыхары горада, сярод якіх будуць прадпрымальнікі, уладальнікі маршрутак і іх кіроўцы.

Удзельнікі пікету хочуць выказаць сваю нязгоду з далейшым курсам краіны на збядненне народа, кажа Мікалай Чарнавус:

- Ідзе збядненне народа. Прадпрымальнікі не ў стане аплачваць арэнду, падаткі і адлічэнні ў пенсійны фонд. Гэта вельмі вялікая сума. Атрымліваецца, што прадпрымальнікі ўжо ў страту працуюць.

Са слоў Чарнавуса, на пікеце будуць выкарыстаныя лозунгі з надпісамі: «Задралі коштамі - як выжыць?», «Зменшы апетыт і заплаці хаця б па 400 рублёў кожнаму». Таксама ў Баранавічах ідзе збор подпісаў у падтрымку маршрутных таксовак.

Апошнія навіны