BE RU EN

У Гомелі раптоўна памерла чацвёртакласніца

  • 14.03.2018, 14:14

Трагедыя адбылася ў ноч з 12 на 13 сакавіка.

Яшчэ ўдзень Ксенія схадзіла ў школу, вярнулася, зрабіла ўрокі, няньчыла малодшага браціка і ні на што не скардзілася. А ўначы дзяўчынку скаваў боль. Перапуджаныя бацькі выклікалі «хуткую». Малую адвезлі ў шпіталь - і ўсё. Выратаваць дзіця не ўдалося, піша Tut.by.

Вядома, што дзяўчынка вучылася ў 4-м класе адной з гімназій Гомеля. Жыла з бацькамі ў пасёлку Паляна, што пад Гомелем.

- Папярэдне ўстаноўлена, што ўвечары 12 сакавіка, знаходзячыся дома, дзіця адчула значнае пагаршэнне самаадчування. Бацькі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Дзяўчынку даставілі ў адну з медыцынскіх устаноў Гомеля, дзе ў ноч з 12 на 13 сакавіка яна памерла ў аддзяленні рэанімацыі, - паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку аб факце смерці школьніцы. Для ўстанаўлення прычыны смерці 10-гадовай школьніцы прызначанае правядзенне комплекснай судова-медыцынскай экспэртызы.

Апошнія навіны