BE RU EN

Румас: Мы сабралі інфармацыю з розных крыніц пра новага фундатара «Крумкачоў»

  • 14.03.2018, 14:13

Старшыня БФФ распавёў пра свае сумневы наконт інвестара клуба.

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас адказаў на пытанне журналістаў пра новага інвестара клуба «Крумкачы» Вагу Мартырасяна, паведамляе tut.by.

- Першы намеснік старшыні федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян назваў новага спонсара «Крумкачоў» пустышкай, якой клуб чарговым разам хоча прыкрыцца...

- Я з ім сустракаўся, але не ставіў мэтай гэтай сустрэчы атрымаць ад яго нейкія пісьмовыя гарантыі таго, што ён будзе фінансаваць клуб. Дзяніс Шунто звярнуўся да мяне з просьбай аб сустрэчы. Я ніколі не адмаўляў ні яму, ні каму-небудзь іншаму. Я прыняў іх, паслухаў і сказаў, што пастанова будзе прынятая ў адпаведнасці з рэгламентам. Я не даваў ні яму, ні патэнцыйнаму інвестару ніякіх абяцанняў.

Паралельна мы сабралі інфармацыю з розных крыніц пра меркаванага інвестара і не знайшлі нейкіх пацверджанняў пра тое, што гэта нейкі буйны бізнэс, які можна было неяк ацаніць, - сказаў Сяргей Румас.

Апошнія навіны