BE RU EN

Канферэнцыя АБФФ адмовіла «Крумкачам» у разглядзе справы пра лёс клуба

  • 14.03.2018, 11:42

Апеляцыя клуба была адхіленая.

Як паведамлялася раней, «Крумкачы» папрасілі разгледзець пытанне прыняцця заявы на ліцэнзаванне на Канферэнцыі АБФФ, якая праходзіць у Доме футбола, піша «Трыбуна».

Выканкам федэрацыі парэкамендаваў не ўключаць пытанне ў парадак дня.

За неўключэнне прагаласавала 56 дэлегатаў, за ўключэнне - 5.

Раней паведамлялася, што клуб падаў заяву ў футбольны арбітраж на пастанову камітэта аб клубным ліцэнзаванні ад 26 лютага.

Нагадаем, камітэт ліцэнзавання адмовіўся прымаць заяву «Крумкачоў» на атрыманне ліцэнзіі на ўдзел у вышэйшай лізе 2018. Апеляцыя клуба таксама была адхіленая.

Апошнія навіны