BE RU EN

У Венецыі пяцізоркавы гатэль прапануе нумар за чатыры еўры

  • 14.03.2018, 11:21

Звычайны кошт нумара ў гэтым гатэлі - ад 650 еўраў за дзень.

У свой жа дзень нараджэння гатэль Belmond Hotel Cipriani 5* прапануе турыстам пражыванне коштамі 1958 года. Гасцям гатэля трэба будзе аплаціць ўсяго 8 000 італійскіх лір або менш за чатыры еўры: менавіта столькі каштавала ноч у гэтым гатэлі 60 гадоў таму, піша holiday.by.

У акцыі могуць паўдзельнічаць турысты, якія зарэзервуюць тры ночы ў гатэлі, уключаючы 26 траўня. Магчымасць акцыйнага рэзервавання на сайце гатэля з'явіцца 16 красавіка толькі на 4 гадзіны - з 10:00 да 14:00, і толькі для пяці першых гасцей.

Belmond Hotel Cipriani 5* размяшчаецца на выспе Джудэка насупраць плошчы Сан Марка, тут часта спыняюцца знакамітасці. Да дня нараджэння гатэля гасцям прапануюць таксама водныя шпацыры на гістарычнай яхце, абеды ў садзе, рамантычны сняданак на досвітку на верхняй пляцоўцы знакамітай вінтавой лесвіцы палаца Contarini del Bovolo, канцэрты і г.д.

Апошнія навіны