BE RU EN

Лінас Лінкявічус выказаў салідарнасць з брытанскім урадам

  • 13.03.2018, 17:33

Кіраўнік МЗС Літвы падтрымаў брытанскіх калегаў у справе Скрыпаля.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, які адпраўляецца ў аўторак у Лондан, выказаў салідарнасць з брытанскім урадам, абвінаваціўшым Расею ў атручванні былога агента вайсковай выведкі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі, піша Delfi.

"Урад Злучанага Каралеўства заявіў, што з вялікай імавернасцю карані гэтага выпаду ў Расеі. Мы цалкам салідарныя са Злучаным Каралеўствам і з яго заклапочанасцю", - заявіў у аўторак раніцай міністр BNS.

Л. Лінкявічус адзначыў, што выкарыстанне вайсковай хімічнай зброі на тэрыторыі NATO стала б асаблівым выпадкам, таму важна выявіць вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці. Падчас візіту Л. Лінкявічус сустрэнецца ў Лондане з брытанскім сакратаром у замежных справах Борысам Джонсанам, іншымі парламентарыямі, дарадцам прэм'ера Тэрэзы Мэй у замежнай палітыцы, прадстаўнікамі літоўскай дыяспары.

Апошнія навіны