BE RU EN

У Пружанскім раёне працоўнага зацягнула ў прывад станка

  • 13.03.2018, 17:06

Працоўны загінуў.

Інфармацыю пра гэта падалі ва УСК Берасцейскай вобласці. Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 9 сакавіка, блізу першай гадзіны ночы, паведамляе БелТА.

Паведамляецца, што 35-гадовы мясцовы жыхар, які працаваў аператарам абсталявання, здрабняў сыравіну. У нейкі момант ягоную правую руку зацягнула ў прывад станка. У момант здарэння ў цэху знаходзіўся яшчэ адзін рабочы, які пачуў крыкі калегі і выклікаў хуткую дапамогу. Прыбылыя на месца здарэння медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

Апошнія навіны