BE RU EN

Марыюш Блашчак: Дзякуючы нашай салідарнасці, мы абараняем ЕЗ

  • 13.03.2018, 15:37

Міністр абароны Польшчы заявіў, што супрацоўніцтва усіх сіл NATO на ўсходнім флангу будзе ўшчыльняцца.

Падчас знаходжання ў Бухарэсце на сустрэчы дзевяці міністраў абароны так званай «Бухарэсцкай дзявяткі» (Польшча, Славаччына, Літва, Румынія, Балгарыя, Латвія, Эстонія, Вугоршчына і Чэхія), гэта значыць, краін усходняга флангу NATO, кіраўнік абароннага міністэрства Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што супрацоўніцтва ўсіх сіл Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсходнім флангу будзе ўшчыльняцца, паведамляе «Радыё Польшча»:

«Я ўпэўнены, што дзякуючы нашай салідарнасці, супрацоўніцтву, у тым ліку дзякуючы тым набыткам, якія мы здзяйсняем, каб мадэрнізаваць войска, мы зможам гарантаваць бяспеку, у першую чаргу, нашым дзяржавам, а далей - Еўрапейскаму Звязу і ўсяму свету».

Міністр абароны Польшчы нагадаў, што больш за 20% сумы, якая выдаткоўваецца на абарону, - а гэта 2% ВУП краіны - накіроўваецца на мадэрнізацыю войска.

Апошнія навіны