BE RU EN

Мікалай Статкевіч заклікае ўзяць удзел у шэсці 25 сакавіка

  • 13.03.2018, 12:44

Марш пройдзе да месца ўжо дазволенага ўладай мітынгу-канцэрта каля Опернага тэатра.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч:

«25 сакавіка ў 100-ю гадавіну БНР на пл. Я. Коласа ў Менску пачнецца «Марш годнасці і свабоды».

У 100-ы Дзень Волі, Дзень Свабоды кожны мае права свабодна выказацца наконт пытанняў, якія хвалююць яго. Марш дае такую магчымасць.

Марш пройдзе да месца ўжо дазволенага ўладай мітынгу-канцэрта каля Опернага тэатра, дзе дазволеныя лозунгі і выступы толькі на святочную тэму.

Беларускі Нацыянальны Кангрэс заклікае тых, каго хвалюе будучыня нашай краіны, узяць удзел у Маршы.

Дзеля нашай годнасці і свабоды.

Годнасць і воля!

Жыве Беларусь!»

Апошнія навіны