BE RU EN

У менскім метро з'явіцца Wi-Fi

  • 13.03.2018, 11:25

Пакуль паслуга будзе даступнай толькі на станцыях метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая».

Неўзабаве на двух станцыях сталічнага метро з'явіцца Wi-Fi, паведаміў БелТА дырэктар ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.

Першымі станцыямі, на якіх з'явіцца Wi-Fi, будуць "Купалаўская" і "Кастрычніцкая". Калі гэты праект будзе паспяховым, то надалей бесправадным інтэрнэтам грамадзяне змогуць скарыстацца і на іншых станцыях менскага метро. Цяпер укладаецца адпаведная дамова.

Разглядаецца пытанне і аб стварэнні пунктаў доступу Wi-Fi у наземным транспарце, аўтобусных маршрутах №300э, №1 і №100.

Апошнія навіны