BE RU EN

87-гадовая мастачка ў дасканаласці засвоіла Paint і праславілася за дзень

  • 13.03.2018, 11:07

Ейныя малюнкі разышліся ў твітэры і сталі віруснымі.

87-гадовая гішпанка Кансэпсьён Гарсія Саэра за дзень стала інфлюэнсэрам: на яе інстаграм з піксельнымі краявідамі падпісаліся 37 000 чалавек, з іх 10 000 дадалося за апошнія 24 гадзіны. «Бабуля-міленіял», як яе называюць СМІ, распавяла пра славу ў інтэрв'ю El Mundo, піша «Нож».

Кансэпсьён захапілася жывапісам ужо на пенсіі і наведвала ўрокі для паджылых людзей. Але 12 гадоў таму цяжка захварэў ейны муж, так што гераіні давялося кінуць заняткі, каб даглядаць яго. Дзеці падарылі ёй кампутар, і Кансэпсьён замест пэндзліка ўзялася за маніпулятар. З тых часоў яна па-майстэрску малюе ў Paint. Яшчэ ў пятніцу на мастачку быў падпісаны 361 чалавек, як раптам яе малюнкі разышліся ў твітэры і сталі віруснымі.

Апошнія навіны