BE RU EN

У Непале пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт

  • 12.03.2018, 12:48

Лайнер з 80 асобамі на борце загарэўся пры пасадцы ў аэрапорце Катманду.

У міжнародным аэрапорце Трыбхуван каля непальскай сталіцы Катманду пры пасадцы загарэўся пасажырскі самалёт. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Setopati.

СМІ паведамляюць, што на борце магло знаходзіцца да 80 чалавек.

Фота: twitter.com/amritna
Фота: @pzstha
Фота: @Prashant68

Інфармацыю пра інцыдэнт пацвердзіў прадстаўнік мясцовай паліцыі. Лайнер належыць авіякампаніі US-Bangla Airlines і здзяйсняў рэйс са сталіцы Бангладэш - Дакі. Паводле звестак Setopati, згарэлы самалёт быў лайнерам Bombardier Dash 8 Q400.

Выданне Katmandu Post са спасылкай на мясцовую паліцыю паведамляе, што падчас пасадкі самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і апынуўся на футбольным полі блізу аэрапорта. Пасля гэтага самалёт загарэўся.

На месцы катастрофы бачны вялікі слуп дыму. Фатаграфію з месца інцыдэнту ў Twitter апублікавалі відавочцы.

Міністр у справах турызму Непала Сурэш Ачар’я паведаміў што экстраным службам атрымалася выратаваць з агню 17 пасажыраў, яны дастаўленыя ў шпіталь. Паводле звестак уладаў, у выніку аварыі ёсць ахвяры, іх дакладная колькасць пакуль невядомая.

На фотаздымках, зробленых відавочцамі, відаць, што пажарнікам удалося патушыць агонь, аднак фюзеляж самалёта амаль цалкам згарэў.

Апошнія навіны