BE RU EN

У Быхаўскім раёне абрынуўся дах дома

  • 12.03.2018, 10:59

Мяркуецца, што праз снег.

Увечары 11 сакавіка ў вёсцы Сялец Быхаўскага раёна абрынуўся дах дома, паведамілі ў МНС. Мяркуюць, што дах не вытрымаў вагі снегу. Людзі не пацярпелі.

Ратавальнікаў выклікалі а 20.48. Гаспадары двухкватэрнага дома чакалі іх на вуліцы. Высветлілася, што дах абрынуўся цалкам, над усім домам - а гэта блізу 100 кв. м. Таксама ў адной з кватэра ў двух пакоях пашкоджанае перакрыцце на плошчы 30 кв. м.

Апошнія навіны