BE RU EN

У Іране разбіўся турэцкі пасажырскі самалёт

  • 11.03.2018, 19:55

Лайнер ляцеў у Стамбул.

Турэцкі пасажырскі самалёт пацярпеў катастрофу на захадзе Ірана, паведамляе ISNA (пераклад — ria.ru) са спасылкай на прадстаўніка іранскай Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.

Паводле звестак агенцтва, лайнер ляцеў з Шарджа (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) у Стамбул. Катастрофа адбылося ў правінцыі Чэхармехаль і Бахтыярыя. Пасля ўдару аб зямлю паветранае судна загарэлася.

На месца здарэння накіраваліся брыгады ратавальнікаў. Паводле папярэдніх звестак, на борце самалёта знаходзіліся восем пасажыраў і тры чальцы экіпажа.

Апошнія навіны