BE RU EN

Пацярпелых у выніку абвалу даху коўзанкі ў Гомелі выпісалі з лякарні

  • 11.03.2018, 16:14

Адно дзіця атрымала траўму вока.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на ўправу аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, чацвёра пацярпелых на коўзанцы ў Гомелі выпісаныя дадому.

Усім пацярпелым надалі медыцынскую дапамогу. Пасля агляду чацвёра з іх, у тым ліку і дзеці, адпушчаныя з лякарні.

Адно дзіця, якое атрымала тупую траўму вока, накіраванае на кансультацыю да афтальмолага. Яно таксама выпісанае дадому.

Нагадаем, учора ўвечары ў Гомелі пад цяжарам снегу абрынуўся дах лядовай коўзанкі. Цяпер коўзанка закрытая.

Апошнія навіны