BE RU EN

Матч «Гомель» - «Тарпеда-Менск» быў спынены праз масавую бойку

  • 11.03.2018, 12:47

Трэнер Гомеля назваў гульню «больш падобнай на бойню».

Таварыскі матч паміж «Гомелем» і менскім «Тарпеда», які праходзіў у Бабруйску, быў спынены на 75-й хвіліне пасля масавай бойкі. Пра гэта паведамляецца ў «Твітэры» гомельскай каманды.

Лік у матчы быў адкрыты на 15-й хвіліне, вызначылася сталічная каманда.

Пасля перапынку запал на поле напаліўся, і ў выніку сутычкі перарос у масавую бойку.

Трэнер «Гомеля» Вячаслаў Герашчанка коратка падвёў вынік незавершанай гульні:

- Цяжка гэтую гульню назваць таварыскай. З першых хвілін яна набыла нейкі не зусім зразумелы фармат і была больш падобная на бойню. У нас палова каманды цяпер з траўмамі, пашкоджаннямі, рассячэннямі.

Апошнія навіны