BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, які тып алкаголю дапамагае схуднець

  • 11.03.2018, 12:10

Даследаванні з гэтай нагоды правяло Амерыканскае хімічнае таварыства.

Экспэрты старанна вывучылі наступствы ўздзеяння тэкілы на ўзровень глюкозы ў крыві, і даведаліся, што цукар у расліне, з якой вырабляецца тэкіла, можа дапамагчы знізіць узровень цукру ў крыві, піша mk.ua.

Падсаладжальнік прыроднага паходжання, які змяшчаецца ў расліне агавы, мае назву агавінамі. Ён не засвойваецца арганізмам, таму не павысіць узровень цукру ў крыві.

Падчас даследаванняў навукоўцы спрагназавалі, што мышы, якія знаходзіліся на стандартнай дыеце, а пазней пілі ваду з даданнем агавінаў, пачыналі есці значна менш і мелі больш нізкі ўзровень цукру ў крыві, чым тыя мышы, што не ўжывалі агавіні.

Акрамя таго грызуны, якія спажывалі агавіні, прадукуюць гармон, званыя GLP-1. Гэты гармон спрыяе адчуванню сытасці і выпрацоўцы інсуліну. Экспэрты думаюць, што агавіні стануць карыснымі для людзей з дыябетам другога тыпу або для тых, што змагаюцца з лішняй вагой.

Апошнія навіны