BE RU EN

На «Пінскдрэве» шукаюць аўтараў відэазвароту да грамадзян Расеі

  • 10.03.2018, 15:20

Рада рабочых «Пінскдрэва» заклікала не набываць прадукцыю прадпрыемства.

Кіраўніцтва «Пінскдрэва» шукае сярод супрацоўнікаў прадпрыемства аўтараў нядаўняй заявы і відэазвароту да грамадзян Расеі. Таксама адміністрацыя распытвае ў рабочых, ці маюць яны дачыненне да незарэгістраванай Рады рабочых «Пінскдрэва».

Былы працаўнік мэблевага холдынгу Дзмітрый Кудранок сцвярджае ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя», што ў Раду ўваходзяць людзі, якім неабыякавы ўласны лёс і лёс прадпрыемства:

- У Раду ўвайшлі людзі, якім зусім неабыякавы ўласны лёс і лёс іх прадпрыемства. Яны добрасумленна працуюць і маюць права атрымліваць за сваю працу годны заробак, за які можна прынамсі пракарміць свае сем'і. Адміністрацыя, якая не хоча ісці ні на якія дыялогі з рабочымі, дае права рабіць высновы, з кім маем справу.

На гэтым тыдні ў сеціве з'явіўся відэазварот і заява ад імя рабочых прадпрыемства, якія заклікалі грамадзян Расеі не набываць вырабы мэблевага холдынгу «Пінскдрэў» праз нізкую якасць тавару, прыніжэнні рабочых і прычыненне шкоды экалогіі.

Апошнія навіны