BE RU EN

Журналістаў не пускаюць на «Беларуськалій», дзе адбылося абвальванне

  • 10.03.2018, 12:12

Ахова рэкамендуе ўсю інфармацыю атрымліваць праз сайт МНС.

Працягваюцца пошукі двух чалавек, якія знаходзіліся ў абваленай шахце трэцяга рудаўпраўлення «Беларуськалія» ў Салігорску.

Паводле інфармацыі МНС, працоўных яшчэ не знайшлі.

Карэспандэнты «Радыё Свабода» 10 сакавіка былі на прахадной трэцяга рудаўпраўлення і ў офісе «Беларуськалія». Далей ахоўнікі журналістаў не пускаюць. Ахова на распараджэнне кіраўніцтва кажа, каб журналісты звярталіся па інфармацыю на сайт МНС. Усё кіраўніцтва кампаніі разам з генеральным дырэктарам увесь гэты час знаходзіцца на тэрыторыі трэцяга рудаўпраўлення.

Увечары 9 сакавіка Міністэрства надзвычайных сітуацый паведаміла, што на рудніку трэцяга рудаўпраўлення «Беларуськалія» адбыўся выкід газу метану і абвальванне пароды.

Паводле папярэдняй інфармацыі пры праходцы горнай выпрацоўкі на 22б заходняй панэлі гарызонту -620 метраў адбылося абвальвання парод даху з выкідам газу (метан) і солі з масіва.

Пад заваламі ў шахце на момант здарэння знаходзілася двое рабочых. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны