BE RU EN

Ілон Маск распавёў пра кнігі, якія сфармавалі ягоныя амбіцыі

  • 9.02.2018, 16:24

Калі Маска пытаюцца, як ён навучыўся будаваць ракеты, ён адказвае: «Я чытаю кнігі».

У аўторак кампанія Ілона Маска SpaceX ажыццявіла запуск ракеты-носьбіта Falcon з электрамабілем Tesla Roadster на борце. Запуск прайшоў паспяхова.

Цяпер Ілон Маск падзяліўся спісам кніг, якія падштурхнулі яго да рэвалюцыйных вынаходніцтваў. З самага дзяцінства прадпрымальнік чытаў кнігі, якія адыгралі значную ролю ў фармаванні ягоных амбіцый, гаворыцца ў CNBC (пераклад - segodnya.ua). Калі Маска пытаюцца,а як ён навучыўся будаваць ракеты, то ён адказвае: «Я чытаю кнігі».

Джэймс Эдвард Гордан «Структуры: Або чаму рэчы не ломяцца»

Волтэр Айзексан «Бенжамін Франклін: амерыканскае жыццё»

Волтэр Айзексан «Эйнштэйн: Яго жыццё і Сусвет»

Нік Бастрам «Суперінтэлект: шляхі, небяспекі, стратэгіі»

Эрык М. Канвей і Наомі Арэскес «Купцы сумневу»

Уільям Голдзінг «Уладар мух»

Пітэр Ціль «Ад нуля да адзінкі»

Айзек Азімаў Трылогія «Фундацыя»

Апошнія навіны