BE RU EN

«Фэйсбук» уводзіць зваротную сувязь з каментатарамі

  • 9.02.2018, 15:27

Для гэтага тэстуецца спецыяльная кнопка downvote.

Распрацоўшчыкі сацсетак Facebook тэстуюць кнопку, якая дазваляе выказаць негатыўнае стаўленне да каментароў іншых карыстальнікаў.

Тэставанне новай функцыі пад назвай «downvote» праходзіць пакуль толькі ў ЗША, піша TechCrunch.

Прадстаўнік Facebook паведаміў, што кнопка downvote з'яўляецца лёгкім спосабам звярнуць увагу Facebook на тое, што каментар непрымальны, няветлівы, або ўводзіць у зман.

«Мы не тэстуем кнопку «downvote». Мы даследуем функцыю для людзей, якая дазволіць даць зваротную сувязь пра каментары. Пакуль гэта працуе для невялікай колькасці людзей толькі ў ЗША», - падкрэслілі ў Facebook.

Пасля націску на downvote пад каментаром ён знікае, а перад карыстальнікам ўзнікае магчымасць дадаткова паведаміць пра прычыны такой пастановы. Каментар можна пазначыць як «абразлівы», «які ўводзіць у зман» ці «Не па тэме».

Кнопка downvote (або «прагаласаваць супраць») дазваляе карыстальнікам «панізіць» той ці іншай каментар, у выніку чытачы ўбачаць яго з меншай імавернасцю. Інструмент задуманы для барацьбы з абразамі і тролінгам. Пакуль кнопка з'явілася толькі на публічных старонках.

Адзначаецца, што ні каментатар, ні карыстальнікі не ўбачаць колькасці скаргаў, якія атрымала рэпліка.

Апошнія навіны