BE RU EN

Фотафакт: Удзельнікі «Сэлфі незалежнасці» патрабуюць ад Шораца дазволіць шэсце 25 сакавіка

  • 9.02.2018, 11:30

Менчукі накіравалі ў выканкам першыя «народныя заяўкі».

Удзельнікі акцыі «Сэлфі незалежнасці» адправілі першыя звароты старшыні Менгарвыканкама Андрэю Шорацу з патрабаваннем дазволіць правядзенне святочнага шэсця, прысвечанага 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі паводле зацверджанага Нацыянальным аргкамітэтам маршруту. Пра гэта паведамляе прэс-служба аргкамітэта.

Нагадаем, што Нацыянальны аргкамітэт для святкавання 100-годдзя БНР заклікаў беларусаў адпраўляць ў Менгарвыканкам «народныя заяўкі» з патрабаваннем дазволіць 25 сакавіка мірнае святочнае шэсце ад помніка Якуба Коласа. Пачатак акцыі запланавана на 14.00.

Апошнія навіны