BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +1

  • 8.02.2018, 18:55

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег.

Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 9 лютага.

Пра гэта агенцтву БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, удзень на паўднёвым усходзе краіны - мокры снег, месцамі чакаецца яго наліпанне.

У асобных раёнах Беларусі прагназуецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, 4-9 метраў на секунду.

Уночы тэмпература паветра чакаецца ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла.

Апошнія навіны