BE RU EN

Як беларус падарожнічае па свеце і здымае пра гэта захапляльныя відэа

  • 8.02.2018, 17:15

Нядаўна Леанід Пашкоўскі пабываў на Кубе, Ямайцы, Гаіці, у Панаме, Коста-Рыцы і Венесуэле.

Рэкламіст і журналіст Леанід Пашкоўскі падарожнічае па свеце і здымае рэпартажы пра малавядомыя месцы. Днямі Леанід выклаў на YouTube другі сезон фільмаў пра краіны Карыбскага басейна, піша citydog.by.

Леанід усё жыццё працуе ў сферы медыя, таму ідэя рабіць ролікі аб асабістых падарожжах з'явілася сама сабой. Нядаўна Пашкоўскі пабываў на Кубе, Ямайцы, Гаіці, у Панаме, Коста-Рыцы і Венесуэле. За два месяцы там ён зняў 10 перадач па 30 хвілін. Першы выпуск серыі «Хачу дадому!» рэкламіст зрабіў у Гаіці. Глядзіце, як жыве адна з самых бедных краін свету.

Апошнія навіны