BE RU EN

Пратэстоўцы ў Светлагорску: Хай у Драздах гэтым паветрам падыхаюць

Жыхары Светлагорска зноў выйшлі на акцыю супраць цэлюлознага завода.

Зусім нядаўна побач са Светлагорскім каля вёскі Якімава Слабада адкрыўся завод беленай цэлюлозы. Прадпрыемства яшчэ нават не выйшла на праектную магутнасць працы, а людзі з ваколіц ужо скардзяцца на смурод, выходзяць на пратэсты, звяртаюцца да ўладаў з патрабаваннямі спыніць працу прадпрыемства, паведамляе «Белсат».

8 лютага жыхары Светлагорска і вёскі Якімава Слабада выйшлі на чарговы пратэст.

Плануецца, што пасля ўвядзення ў эксплуатацыю на светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце штогод будзе перапрацоўвацца 2,5 млн кубоў драўніны і выпускацца 400 тысяч тон сульфатнай беленай цэлюлозы, з якой завод у Добрушы будзе рабіць 200 000 тон кардону.

Апошнія навіны