BE RU EN

Аляксандр Няўзораў: Сёння Пуціна падтрымлівае 98%, а заўтра - 0,5%

Народ хітры і вызначаецца легкадумнасцю.

Расейскім алігархам з найбліжэйшага атачэння прэзідэнта Расеі, якія рызыкуюць трапіць пад санкцыі ЗША, паабяцалі, што ўсе іх страты будуць кампенсаваныя.

Такое меркаванне «Обозревателю» выказаў расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў.

«Ім абяцалі, што ўсё, што яны страцілі, будзе кампенсаванае. Галоўнае, каб яны не бегалі з табакеркамі ды шалікамі па палацы (пры дапамозе табакеркі і шаліка у выніку палацавага перавароту ў 1801 годзе быў забіты расейскі імператар Павел I. - Рэд.) і наогул каб не каламуцілі ваду», - сказаў публіцыст.

Ён дадаў, што не сумняваецца ў тым, што Крэмль у стане забяспечыць асабісты дабрабыт невялікага кола людзей, тым больш што «гэтыя апрычнікі і багацеі ўсё адно з'яўляюцца першай і галоўнай апорай рэжыму».

Стаўку Крамля на алігархаў, а не на народ Няўзораў уважае за цалкам правільную. «Народ хітры і вызначаецца легкадумнасцю. Сёння ўлада падтрымлівае 98%, а заўтра - 0,5%. Ад яго можна чакаць усялякага паскудства ў кожную хвіліну. Таму цалкам натуральна, што прыкормліваецца адказная група - група, якая разумее, што яе дабрабыт непасрэдна звязаны з тым, хто знаходзіцца на пасадзе. І гэта правільна", - прызнаў ён.

Апошнія навіны