За каго будуць заўзець беларусы на Алімпіядзе?
- 8.02.2018, 12:12
Найбольшую цікавасць на Гульнях выклікаюць спаборніцтвы ў біятлоне.
Падчас зімовых Гульняў у Пхенчхане жыхары Беларусі будуць больш за ўсё сачыць за спаборніцтвамі ў біятлоне, хакеі і фігурным катанні.
Да такіх высноў прыйшоў Яндэкс на аснове аналізу пошукавых запытаў беларусаў пра Алімпіяду, паведамілі Thinktanks.by у прэс-службе кампаніі.
Найбольшую цікавасць на Гульнях выклікаюць спаборніцтвы ў біятлоне. Гэты тып спорту ў колькасці запытаў удвая больш папулярны, чым хакей, і ў 15 разоў больш цікавы, чым фігурнае катанне. Менш за ўсё беларусы будуць сачыць за лыжным двухборствам, санным спортам і сноўбордынгам.
Асноўная ўвага жыхароў Беларусі будзе засяроджаная на Дар'і Домрачавай. На другім і трэцім месцах паводле папулярнасці сярод спартоўцаў партнёры Дар'і з каманды Надзея Скардзіна, якая здабыла малы Крыштальны глобус Кубка свету ў біятлоне, і Ірына Крыўко, якая фінішавала другой у мас-старце ў французскім Ансі.
Таксама ў Беларусі будуць заўзець і за іншых біятланістаў, у тым ліку за Максіма Вераб'я і Дзінару Алімбекаву.
Дарэчы, сачыць за поспехамі беларускіх спартоўцаў можна будзе на галоўнай старонцы Яндэкса, дзе з'явіцца табліца з вынікамі, медальным залікам і раскладам спаборніцтваў.
Топ-3 самых папулярных дысцыплін у беларусаў на Алімпіядзе:
1. Біятлон
2. Хакей
3. Фігурнае катанне
Топ-3 дысцыплін, за якімі беларусы будуць сачыць менш за ўсё:
1. Сноўбордынг
2. Санны спорт
3. Лыжнае двухборства
Топ-5 папулярных спартсменаў беларускай зборнай на Алімпіядзе:
1. Дар'я Домрачава
2. Надзея Скардзіна
3. Ірына Крыўко
4. Максім Варабей
5. Дынара Алимбекова