Daily Telegraph: Сустрэча Цітова ў Лондане - фарс
- 8.02.2018, 11:19
Ініцыятыва для «рэпатрыяцыі» расейскіх алігархаў з'яўляецца толькі гульнёй на публіку.
Пра паездку бізнэс-амбудсмэна Барыса Цітова ў Лондан, дзе ён сустракаўся з расейскімі бізнэсоўцамі, уцекачамі ад крымінальнага пераследу за мяжу, паведамляе bbc.com са спасылкай на Daily Telegraph.
Пасля сустрэчы Цітоў уручыў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну спіс з 16 прадпрымальнікаў, якія выказалі гатоўнасць вярнуцца на радзіму. Амбудсмэн удзельнічае ў прэзідэнцкай гонцы, і ёсць меркаванне, што ініцыятыва аб рэпатрыяцыі з'яўляецца толькі гульнёй на публіку.
Ён устрымліваецца ад крытыкі Пуціна, які, як чакаецца, без асаблівых цяжкасцяў атрымае перамогу пасля таго, як лідару апазіцыі Аляксею Навальнаму было адмоўлена ў рэгістрацыі, адзначае выданне.
Расейскі банкір і апазіцыйны актывіст Уладзімір Ашуркаў, які прысутнічаў на сустрэчы з Цітовым, заявіў, што ягонае ініцыятыва не што іншае, як фарс.
Хаўруснік Навальнага, а ў мінулым спецыяліст у інвестыцыях у Альфа-банку распавёў Daily Telegraph, што магчымасць вяртання значнай часткі бізнэсоўцаў-уцекачоў сумнеўная. "Людзям накшталт Цітова нескладана паўплываць на закрыццё спраў, але зноў распачаць іх справы будзе гэтак жа лёгка, калі яны зноў апынуцца ў Расеі", - цытуе яго выданне.
Следчы камітэт напярэдадні нагадаў журналістам аб дзейным міжнародным ордэры на арышт омскага бізнэсоўцы Васіля Дзякуна, які фігуруе ў спісе Цітова. Яго абвінавачваюць у адмыванні звыш 9,2 рублёў.
Былы віцэ-прэзідэнт «Раснафты» Анатоль Лакціёнаў і ўладальнік тураператара Міхаіл Шаманаў распавялі, што спадзяюцца калі-небудзь вярнуцца ў Расею. Яны адмаўляюць выстаўленыя супраць іх абвінавачванні ў крадзяжы грашовых сродкаў і махлярстве, піша газета.
Але не ўсе, хто названы ў спісе, гатовыя вярнуцца. Прадпрымальнік Аляксей Шматко сказаў, што для яго галоўнае - закрыццё крымінальнай справы. Ён распавёў, што выстаўленыя супраць яго абвінавачванні ў махлярстве былі сфабрыкаваныя пасля таго, як ён адмовіўся перадаць супрацоўніку ФСБ палову свой кампаніі, адзначае выданне.
Былы суўладальнік банка «Траст» Ілля Юраў сказаў, што спрабуе дапамагчы двум супрацоўнікам «Траст», якія знаходзяцца ў турэмным зняволенні.
Ашуркаў, у сваю чаргу, дадаў, што не збіраецца браць удзел у ініцыятыве, мэта якой - выставіць напаказ прыклады вяртання людзей з Брытаніі ў Расею. Ён звярнуўся па атрыманне прытулку ў 2015 годзе, яго абвінавацілі ў махлярстве падчас выбараў мэра Масквы, калі на гэтую пасаду балатаваўся Навальны, паведамляе Daily Telegraph.