75% амерыканцаў назвалі сваё фінансавае становішча «добрым» і «выдатным»
- 8.02.2018, 10:12
Пры гэтым 48% апытаных звязалі эканамічны бум з дзейнасцю Дональда Трампа.
Эканоміка Злучаных Штатаў абавязаная сваім ростам апошнім часам дзейнасці Дональда Трампа ў большай ступені, чым намаганням папярэдняга прэзідэнта Барака Абамы - з гэтым тэзісам пагадзіліся 48% апытаных амерыканцаў, вынікае са звестак апытання Квініпэкскага ўніверсітэта. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваецца 41% апытаных, на іх думку, эканамічны бум звязаны з вынікамі дзейнасці Абамы, піша РБК.
Пры гэтым 75% рэспандэнтаў ахарактарызавалі сваё фінансавае становішча як «выдатнае» і «добрае».
Агульны рэйтынг ухвалення дзейнасці Трамп склаў 40%. Даследнікі адзначаюць, што хоць ён і не дасягнуў 50%, аднак падняўся на самую высокую адзнаку за апошні час.
Пры гэтым 57% амерыканцаў незадаволеныя, як Трамп праводзіць замежную палітыку, 58% мяркуюць, што ён няправільна абыходзіцца з сакрэтнай інфармацыяй, а 58% незадаволеныя ягонай палітыкай у галіне іміграцыі.
Праведзеная Трампам падатковая рэформа парадавала 45% удзельнікаў апытання, аднак 47% рэспандэнтаў выказаліся пра яе няўхвальна.
Выступаючы з традыцыйным пасланнем «Аб становішчы краіны» на супольным пасяджэнні Сэната і Палаты прадстаўнікоў Дональд Трамп даў справаздачу, што з моманту ягонага абрання ў ЗША створана за 2,4 млн працоўных месцаў. Доўгі перыяд стагнацыі сумы заробку таксама змяніўся ростам, а ўзровень беспрацоўя дасягнуў 45-гадовага мінімуму.