BE RU EN

Ілон Маск апублікаваў фота сваёй Tesla на шляху да арбіты Марса

  • 8.02.2018, 9:42

За стырном машыны знаходзіцца манекен у скафандры.

Заснавальнік кампаніі SpaceX Ілон Маск апублікаваў у сваёй Instagram фатаграфію чырвонага Tesla Roadster з манекенам Starman на месцы кіроўцы, які ляціць да арбіты Марса.

Машыну вывела на геліяцэнтрычную арбіту звышцяжкая ракета Falcon Heavy, якая была запушчана з мыса Канаверал 6 студзеня.

Два бакавых паскаральнікі ракеты паспяхова адлучыліся і прызямліліся на пасадачныя платформы. Відэатрансляцыя іх адначасовага прызямлення стала адным з самых відовішчных момантаў запуску. У той жа час цэнтральны паскаральнік Falcon Heavy, які павінен быў сесці на плывучую платформу, разбіўся. Сам Маск растлумачыў пазней, што гэта адбылося, магчыма, праз тое, што ў ім скончылася паліва.

Аўтамабіль Tesla быў выведзены ў космас падчас першага тэставага запуску Falcon Heavy. Асабісты аўтамабіль Маска - чырвоны Tesla Roadster - выконваў ролю карыснай нагрузкі. За стырномм машыны знаходзіцца манекен у скафандры, якога ў кампаніі завуць Starman (адсылка да песні Дэвіда Боўі). Падчас запуску ракеты ў самім аўтамабілі ўключалася песня Боўі Space Oddity.

Апошнія навіны