BE RU EN

Эканаміст пра «прыватызацыю»: Прынцы на белых конях праскакалі даўно і міма

Улады хочуць, каб за масавыя звальненні адказвалі інвестары.

На продаж выстаўленыя акцыі больш за сотню дзяржаўных прадпрыемстваў. Якія ўгоды самыя рэальныя?

Эканаміст Леанід Фрыдкін кажа, што ўсё залежыць ад умоў, якія будзе выстаўляць магчымым інвестарам дзяржава. Звычайна гэта, напрыклад, захаванне працоўных месцаў і профілю дзейнасці прадпрыемства, паведамляе «Белсат».

«Рэальныя угоды - на тых прадпрыемствах, дзе дадатковыя ўмовы будуць мінімальнымі», - адзначае экспэрт.

Што да прывабнасці выстаўленых на продаж прадпрыемстваў, то «яны ўсё засядзеліся ў дзяржсектары».

«Прынцы на белых конях праскакалі даўно і міма, давядзецца згаджацца на тых, хто прыйдзе пешшу, прыедзе на шэрым восліку», - метафарычна разважае пра патэнцыйных фундатараў Фрыдкін.

Дзяржава можа перакінуць з дапамогай «прыватызацыі» на інвестараў гнеў народа за масавыя звальненні, адзначыў эканаміст.

Апошнія навіны