BE RU EN

Зацверджаная сімволіка святкавання 100-годдзя БНР

  • 7.02.2018, 18:46

Сімволіка будзе выкарыстоўвацца ў рамках акцый, святочных і творчых мерапрыемстваў.

Нацыянальны аргкамітэт зацвердзіў эмблему і сімволіку святкавання 100-годдзя БНР. Яна будзе выкарыстоўвацца ў аздабленні ўсёй друкаванай, візуальнай і віртуальнай прадукцыі, а таксама ў рамках акцый, святочных і творчых мерапрыемстваў.

Спампаваць афіцыйную эмблему святкавання 100-годдзя БНР у вектарным і растравым фарматах для шырокага выкарыстання можна тут.

Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнам разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, улёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак і іншае.

Вашы прапановы і дызайны з выкарыстаннем афіцыйнай эмблемы святкавання 100-годдзя аднаўлення незалежнасці нашай краіны публікуйце з тэгам #БНР100 або дасылайце на скрыню artsiadziba@gmail.com.

Падтрымаць выпуск і масавае распаўсюджванне бясплатнай прома-прадукцыі з сімволікай свята можна тут.

Апошнія навіны