BE RU EN

Трамп павіншаваў Ілона Маска з запускам ракеты Falcon Heavy

  • 7.02.2018, 10:10

Паспяховы пуск ракеты дэманструе амерыканскую вынаходлівасць у яе найлепшым выглядзе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 7 лютага ў Twitter павіншаваў заснавальніка кампаніі SpaceX Ілона Маска з запускам звышцяжкай ракеты Falcon Heavy.

"Гэта дасягненне, нароўні з камерцыйнымі і міжнароднымі партнёрамі NASA, дэманструе амерыканскую вынаходлівасць у яе найлепшым выглядзе!" - адзначыў кіраўнік Белага дома.

6 лютага з касмадрома ў Касмічным цэнтры імя Кэнэдзі ў штаце Фларыда стартавала звышцяжкая ракета-носьбіт Falcon Heavy прыватнай касмічнай кампаніі SpaceX. Пасля некалькіх віткоў вакол Зямлі ракету выведуць на арбіту Сонца, дзе яна правядзе тэставы палёт.

У якасці карыснага грузу падчас першага, гістарычнага, запуску на борт Falcon Heavy змясцілі электрамабіль Tesla. У машыне падчас палёту будзе граць песня Дэвіда Боўі Space Oddity.

Ракету, здольную несці да 63,8 тоны грузаў, распрацоўвалі для месяцовай і марсіянскай місій.

Апошнія навіны